Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

07.04.2026

Свята Благавешчання ў нашым дзіцячым садзе, або Як дзеці вясну з няволі вызвалялі

Сёння мы раскажам, як у нашым дзіцячым садку прайшло народнае свята Благавешчанне – той самы дзень, калі зіма канчаткова здае свае пазіцыі, прырода абуджаецца, а добрыя весткі лунаюць у паветры.

З самай раніцы дзеці рыхтаваліся да цуду: вучылі прымаўкі, спявалі звонкія песні-вяснянкі і сваімі рукамі рабілі «птушак» – абавязковых «жаваранкаў», якія сімвалізуюць прылёт птушак.

І вось, калі ў зале з'явілася яна – прыгажуня Вясна. Яна трымала ў руках запаветны ключ, якім хацела адмыкнуць вароты, каб цеплыня канчаткова прыйшла на зямлю. Ды не тут-то было!

Аказалася, што хітры Лешы і шкодная Кікімара сцягнулі ключ, каб прадоўжыць вільготнае халоднае валадаранне Зімы. Здавалася, што свята пад пагрозай... Але нашы дзеці не разгубіліся! Разам з мудрай і вёрткай Сарокай яны вырашылі: трэба вярнуць ключ любой цаной.

Пачалося сапраўднае спаборніцтва з нечысцікамі. Дзеці адгадвалі загадкі лясных духаў, пераадольвалі паласы перашкод, танцавалі запальныя танцы, каб перахітрыць Кікімару. І – о цуд! – дружба і настойлівасць перамаглі. Ключ быў вернуты Вясне.

Вясна ўрачыста адмыкнула вароты. У тую ж імгненне ў зале з'явіўся доўгачаканы госць – Бусел – сапраўдны сімвал адраджэння і шчасця. Ён гуляў з дзецьмі ў народныя гульні, кружыў іх у вясёлым карагодзе. Свята працягвалася песнямі, танцамі і нават катаннем на сапраўдных арэлях – старажытнай традыцыі Благавешчання, каб і вясна была высокай і шчодрай.

Кульмінацыяй стала прагулка на вуліцы. Дзеці з радасцю ўпрыгожылі дрэвы і кусты тымі самымі птушкамі, якіх зрабілі сваімі рукамі. Сад адразу стаў падобны на казачны лес, дзе вось-вось загудуць сапраўдныя птушыныя галасы.

Благавешчанне ў нашым дзіцячым садзе – гэта не проста ранішнік. Гэта ўрок любові да прыроды, беражлівых адносін да наваколля і глыбокай павагі да народных традыцый. Дзеці зразумелі: дабро заўсёды перамагае, а вясна прыходзіць да тых, хто яе пакліча шчырым сэрцам.

Разделы сайта