У нашым дзіцячым садзе прайшло мерапрыемства грамадска-патрыятычнага напрамку «Ліст пра Беларусь».
Мы адправіліся ў падарожжа па маляўнічых куточках нашай краіны, не пакідаючы горада!
Пазнаёміліся з дзяржаўнай сімволікай, з вялікай цікавасцю адкрылі для сябе багацце беларускіх традыцый і звычаяў.
🎤 Выхаванцы з такой цёплынёй чыталі вершы і спявалі песні на роднай мове, што стварыла сапраўдную атмасферу свята!
А якія жывыя і вясёлыя былі нашы народныя гульні!
✨ Гэты дзень яшчэ раз даказаў, як важна з малых гадоў прывіваць любоў да сваёй культуры. Кожны момант напоўніў нашы сэрцы гонарам і цеплынёй.
❤️ «Краіна жыве тады, калі жыве яе мова»!
🇧🇾 Няхай наша родная беларуская мова заўсёды гучыць і аб'ядноўвае нас!





