На гэтым тыдні ў наш дзіцячы сад завіталі Шчадроўшнікі з Казой і Мядзведзем. Сустракалі гасцей Лявон з Лявоніхай. А як ты тут мінеш гэтакі багаты стол: каўбасы ды гуркі, бліны ды цукеркі, розная вяндліна ды пернікі... Чаго там толькі не было. Усіх частавалі ветлівыя гаспадары, а госці віншавалі іх каляднымі песнямі, гульнямі і добрымі пажаданнямі.
Прыгажуня-цыганка і паваражыць паспела. Нават гэтыя нячысцікі - Чорт з Ведзьмай - не змаглі спаганіць свята.
З вялікай цікавасцю і асалодай за ўсімі гэтымі дзеямі назіралі дзеці - выхаванцы дзіцячага сада.










